трям! :)
Час ад часу ў нашых фрэндстужках зьяўляліся дзіцячыя фотаздымкі беларускіх юзэраў. Кожны такі допіс нязьменна выклікаў актыўнае абмеркаваньне і прыносіў безьліч станоўчых эмоцыяў.
З Вашай дапамогаю мы паспрабуем сабраць усе гэтыя кавалачкі нашага дзяцінства разам. Няма розьніцы - колькі Вам год, дзе вы жывяце і на якой мове размаўляеце - тут усе мы як дзеці, усе мы роўныя, усе мы жывём у краіне маленства і мова ў нас адна - дзіцячая :)
Таму - ласкава просім у нашую пясочніцу, дзяўчаткі і хлопчыкі! Будзьце паслухмянымі, прачытайце нашыя правілы і паводзьце сябе як належыць, каб ня крыўдзіць адно аднаго, а то прыйдзе дзядзька модэр і вушы надзярэ. Прачыталі? Далучайцеся! Скануйце і выстаўляйце свае дзіцячыя фотаздымкі, дзяліцеся радасьцю зь іншымі.
Правілы карыстаньня суполкай
1. Дазволеныя да зьмяшчэньня фотаздымкі асобаў ва ўзросьце да 12 год на момант здымкі.
2. Хаця б адна асоба, выяўленая на фотаздымку, мае мець аккаўнт у LJ.
3. Пазначэньне аккаўнту выяўленай асобы абавязковае.
4. Назва аккаўнта (і год здымкі - факультатыўна) пазначаецца ў цэтліках (tags, тэгі). Прыклад: 1990, kabierac.
5. Выявы памерам больш за 600х400 (400х600) пікселаў зьмяшчаць забараняецца.
6. У выпадку, калі допіс утрымлівае некалькі фотаздымкаў, усе за выключэньнем першага маюць быць схаваныя пад lj-cut.
7. Мовы суправаджаючых тэкстаў да фота - беларуская/руская.
8. Суполка створана для публікацыі дзіцячых фотаздымкаў. Допісы, якія не датычыцца тэмы суполкі, будуць выдаляцца.
Приветствуем вас в сообществе "Как дети: Белорусские блогеры на детских фотоснимках"!
Время от времени в наших френдлентах появлялись детские фото белорусских юзеров. Каждая подобная запись неизменно становилась предметом активного обсуждения и приносила уйму положительных эмоций.
С Вашей помощью мы попробуем собрать все эти кусочки нашего детства вместе. Не имеет значения - сколько Вам лет, где Вы живёте и на каком языке говорите - здесь все мы как дети, все мы равны, все мы живём в стране детства и язык у нас один - детский :)
Потому - добро пожаловать в нашую песочницу, девочки и мальчики! Будьте послушными, прочитайте наши правила и ведите себя как следует, чтобы не обижать друг друга, а иначе придёт дядя модер и уши надерёт. Прочитали? Присоединяйтесь! Сканируйте и выставляйте свои детские фото, делитесь радостью с другими.
Правила пользования сообществом
1. Разрешены к размещению снимки лиц в возрасте до 12 лет на момент съёмки.
2. Как минимум одно из лиц, запечатлённых на снимке, должно иметь аккаунт в LJ.
3. Обозначение аккаунта этого лица обязательно.
4. Наименование аккаунта (и год съёмки - факультативно) отмечается в метках (tags, тэги). Пример: 1990, kabierac.
5. Изображения размером свыше 600х400 (400х600) пикселей размещать запрещается.
6. В случае, если запись содержит несколько снимков, все за исключением первого должны быть спрятаны под lj-cut.
7. Язык сопровождающих текстов к фото - белорусский/русский.
8. Сообщество создано для публикации детских фотоснимков. Записи, не касающиеся темы сообщества, будут удаляться.
Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра і шчасліва — кніжным насельнікам ды іхнім чытачам, а разам і аўтару — Рыгору Барадуліну. У тым перакананы даўні чытач дзіцячых кніжак. (Васіль Быкаў) Болей...
У беларускай гісторыі рыцараў ставала. Гэта і легендарны полацкі князь Усяслаў Чарадзей, што з’яднаў крывіцкія землі ў магутнае Полацкае княства. Гэта і Вітаўт Вялікі, за часы якога нашая дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае — разлягалася ад Балтыйскага да Чорнага мора і была найбуйнейшай дзяржавай у Еўропе. Рыцар — гэта і вялікі гетман Канстанцін Астрожскі, які шмат разоў граміў ворагаў, баронячы родны край ад маскалёў ды татараў. Жанчына-рыцар — княгіня Анастасія Слуцкая. Пяцьсот гадоў таму яна перамагала драпежных крымчакоў. Яшчэ адна дзяўчына, якую з поўным правам можна назваць рыцарам — слынная Эмілія Плятэр. Яна змагалася ў паўстанцкіх аддзелах у 1830 годзе і сталася прыкладам самаахвярнасці і адвагі. Тадэвуш Касцюшка, Давыд Гарадзенскі, Януш Радзівіл — ды ці мала нарадзіла вояў-герояў зямля беларуская? Імя кожнага з гэтых славутых людзей залатымі літарамі ўпісана ў нашую гісторыю. Пра іх апавядаюць кнігі і вершы, паданні ды песні. Пра людзей, што сталіся сімвалам роднага краю, прыкладам таго, як трэба жыць, каб жыла Бацькаўшчына. Болей...
Глеб і Алег пазнаёміліся ў гуртку «Польская мова». Сярод пераважна ціхмяных вучняў яны, бясспрэчна, вылучаліся: за іх партай заўсёды штосьці актыўна абмяркоўвалася. Часта гэтае абмеркаванне пераходзіла ў спрэчку... Гулялі мы тады ў «Адгадайку», ці, як вучні хутка перайначылі, у «Мозга-ламайку» (каб новыя польскія словы запаміналіся лепш, іх пераклад я давала не адразу: спачатку называла часціну мовы, да якой адносіцца гэтае слова, рабіла падказкі наконт яго агульнага значэння, падбірала аднакарэнныя словы, сінонімы з іншых моў — карацей, намагалася скіраваць думку гурткоўцаў у правільным рэчышчы. Сэнс слова, здабыты такім шляхам, надоўга запамінаўся). Дык вось… Ламаем мы так галаву над словам styczeń («стЫчэнь»)… Болей...
Гаспадары Адэлі вырашылі пашырыць колькасць і асартымент вырабаў з воўны і нанялі для працы Баранчыка. Якой жа незадаволенай Адэля з’явілася да мяне ў той дзень! Яе раздражняла літаральна ўсё. На мае роспыты авечачка толькі сярдзіта бурчэла. Я звярнулася да безадмоўнага варыянта: заварыла духмянай гарбаты, дастала печыва і сочыва і запрасіла госцю да стала. Яшчэ некалькі хвілін Адэля дэманстравала абражанае пачуццё ўласнай годнасці, але пакрысе пачала лагаднець. — Спадарыня Наталля! Як я выглядаю? — запыталася авечачка, умяўшы паўслоіка сочыва з печывам. Болей...
Капітан Танака – гэта маленькі чырвоны пластылінавы слімак. Танака і яго сябры жывуць у пластылінавай краіне Пластыляндыі. Капітан Танака заўжды трапляе ў розныя прыгоды, даведацца пра якія можна з гэтае кнігі. Болей...
У кнігу ўвайшлі вершы для дзяцей малодшага і сярэднага школьнага ўросгу, напісаныя аўтарам у розныя гады. Сяргей Панізьнік (псеўданім Сяргей Папар) мае трыццацігадо-вы стаж супрацы з юнымі чыта-чамі. У выдавецтве «Юнацтва» ён падрыхтаваў да друку дзесяць зборнікаў гістарычнай літаратуры пад назвай «Бацькаўшчына» (1990-2002). Прымаў удзел у вы-данні шматтомнай «Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР », у тым ліку і зборніка « Пес-ня Даўгавы: Вершы, апавяданні, казкі латышскіх пісьменнікаў» (1986). У выдавецтве выходзіў і штогоднік дзіцячай літаратуры «Ветразь. Пісьменнікі народаў СССР і замежных краін — дзецям». Выпускі 1985, 1990 гадоў пад-рыхтаваў С. Папар. Там жа для дзяцей сярэдняга школьнага ўзро-сту выйшла «Падарожная кніжка Скарыны» (1990) — укла-дальнікі С. Панізьнік, В. Дышыневіч, а таксама зборнік вершаў Янкі Купалы «Явар і каліна: Паэзія кахання (2000) — укладальнік С. Панізьнік. 1999-м годам пазначаны выхад яго аўтарскай кніжкі «Золкая зёлка» (вершы для малодшага школьнага ўзросту). Болей...
Галіна Каржанеўская ўмее сказаць пра важнае проста і вобразна. Гэта тычыцца як яе вершаў, так і драматургіі. Псіхалагізм, гумар і чалавечнасць — вось асноўныя асаблівасці яе п'ес для дзяцей і дарослых. У зборнік «На сцэне дня» увайшлі новыя творы драматурга, а таксама лепшае з раней напісанага і ўвасобленага на сцэнах аматарскіх і прафесійных тэатраў. Кніга адрасавана лялечным і драматычным самадзейным калектывам устаноў культуры, школ і бібліятэк, усім, хто цікавіцца тэатральнай творчасцю і шануе роднае слова. Болей...
Мікола Маляўка: Хітры Вол Генадзь Аўласенка: Павук і мухі Дзмітрый Сергейчук: Свята колераў вясёлкі Яніна Жабко: Таямнічыя зоркі Болей...
Ішлі па лясной сцяжынцы Тэкст, Тэма і Асноўная Думка з партфелямі ў руках. Бачаць: невялікі чорны сабачка каля хваінкі сядзіць. — Я сабака Жучок! А вы хто такія? Чаму з партфелямі тут ходзіце? — закрычаў Жучок, каб паказаць, што ён у гэтым ляску гаспадар. Болей...
Здараецца, што хлопчыкі i дзяўчынкі, асабліва тыя, што жывуць у горадзе, не звяртаюць увагі на прыгажосць акаляючай прыроды. A заўважаць няспынныя змены, якія ў ёй адбываюцца, радавацца кожнаму новаму дню, навучыцца быць назіральнымі на самай справе не менш цікава, чым бавіць час перад тэлевізарам або камп'ютэрам. Бо свет прыроды — жывы, рэальны, поўны паэзіі i хараства. I ён неаднойчы парадуе вас цікавымі знаходкамі i ўражаннямі, як i гэтая кніга паэтэсы. Болей...